У Мінску ўвядуць сістэму шэрынг самакатаў, ровараў і скутэраў беларускай вытворчасці. Пра гэта паведамляе тэлеканал СТВ, піша tut.by.
Пілотны праект рэалізуюць у батанічным садзе наступнай вясной. Для пракату будуць даступныя самакаты, ровары і скутэры вытворчасці завода «Оптрон» Нацыянальнай акадэміі навук.
Начальнік камерцыйнага аддзела завода «Оптрон» Андрэй Падабед распавёў: калі сістэму адпрацуюць, беларускі шэрынг будуць прасоўваць у розных гарадах.
- Пасля з магчымасцю выхаду ўжо на рынак франшызы для прадастаўлення дадзенага прадукту больш шырокаму колу прадпрымальнікаў і бізнесу.
Пра такія планы стала вядома на выставе распрацовак беларускіх вучоных у галіне штучнага інтэлекту і лічбавых тэхналогій у Абʼяднаным інстытуце праблем інфарматыкі.
ав