У нядзелю ў Беларусі павялічыцца цана на аўтамабільнае паліва, паведамляе «Наша Ніва».
«З улікам росту на 10% кошту нафты, што набываецца беларускімі НПЗ, у лістападзе ў адносінах да кастрычніка, у мэтах кампенсацыі НПЗ узрослых выдаткаў на набыццё сыравіны кошт аўтамабільнага паліва на АЗС з 24 лістапада павялічваецца на 1 капейку», – паведамляе «Белнафтахім».
Кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1,59 руб., АІ-95-К5-Еўра – 1,69 руб., АІ-98-К5-Еўра – 1,91 руб., ДТ – 1,69 руб.
Гэта 24-е змяненне цаны ў гэтым годзе: паліва даражэла 19 разоў і таннела чатыры разы.
вс