Палітык заявіла, што гатовая да ўсяго, і тлумачыла Радыё «Свабода», чаму беларусы павінна прагаласаваць менавіта за яе.
Вольга Кавалькова заявіла, ніколі не кажа таго, чаго не збіраецца рабіць. Пасля парламенцкіх «выбараў» 17 лістапада яна ня страціла матывацыі, а яшчэ больш жадае зменаў. Яна на свае вочы пабачыла ўсе фальсіфікацыі, несправядлівасць, якая адбываецца ў Беларусі.
У краіны скралі яшчэ 4 гады, прызначыўшы стэрыльную Палату, і ў яе з´явілася яшчэ больш матывацыі дзейнічаць. Палітык лічыць, што ў яе ёсць і кампетэнцыя, і сілы змагацца за дэмакратыю ў Беларусі.
Сустаршыня БХД заявіла, што сядзячы ўдома на канапах немагчыма нешта ў краіне змяніць. Калі б палітыкі, якія змагаюцца за дэмакратыю, сказалі «мы стаміліся і нічога рабіць больш ня будзем» – то беларусы б ужо жылі як у Паўночнай Карэі. Не было б нават тых мінімальных свабодаў, якія яшчэ ёсць.
Невылучэнне кандыдата на выбарах азначае шмат стратаў для беларускай апазіцыі, перакананая Кавалькова. Гэта не дазволіць паказаць грамадству, што ёсць альтэрнатыва Лукашэнку. Гэта акурат на карысць уладам, бо людзі хочуць пераменаў і хочуць бачыць альтэрнатыву, і гатовыя змагацца за будучыню.
Адсутнасць альтэрнатыўнага кандыдата прывядзе да таго, што мы згубім яшчэ 5 гадоў жыцця. Людзі будуць працягваць зʼязджаць з Беларусі, не бачачы ніякай перспектывы, распавяла сустаршыня БХД.
юл