Беларуская Служба

Расія не дае Беларусі знізіць мыты на электрамабілі

25.11.2019 08:44
У ліпені 2018 года кіраўнік Беларусі падпісаў указ № 273 «Аб стымуляванні выкарыстання электрамабіляў».
Ілюстраційне фотоpxhere.com, CC0 Public Domain

Расія выступае супраць зніжэння або адмены Беларуссю мытаў на ўвоз у краіну электрамабіляў. Пра гэта заявіла намесніца начальніка галоўнага ўпраўлення Дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі Валянціна Нагавіцына, перадае Белсат. 

Прадстаўніца ДМК адзначыла, што ў дзвюх краінах мусяць ужывацца адзіныя стаўкі ўвазных мытаў. Таму Беларусь не можа самастойна для сваіх грамадзянаў змяніць стаўкі.

«Шанцы тут 50 на 50, бо Расія ўжо сказала, што яна зацікаўлена ў развіцці свайго электрамабілебудаўніцтва. Адпаведна, па гэтым пытанні Расія ўжо выступае нашым апанентам», – падкрэсліла Нагавіцына.

У ліпені 2018 года кіраўнік Беларусі падпісаў указ № 273 «Аб стымуляванні выкарыстання электрамабіляў».

Паводле «Беларуснафты», у 2021 годзе ў краіне павінна быць 500 зарадных станцыяў для электратрамабіляў.

эж