Беларуская Служба

Лукашэнка хоча добрасуседскіх адносін з ЕС, але без папярэдніх умоваў

25.11.2019 14:30
На думку Лукашэнкі малыя і сярэднія дзяржавы павінны абʼядноўвацца, «каб выстаяць у гэтым цяжкім бурным свеце».
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com

Беларусь зацікаўленая ва ўзаемапаважлівых і добрасуседскіх адносінах з Еўрасаюзам, заявіў Аляксандр Лукашэнка 25 лістапада на сустрэчы з міністрамі замежных спраў Швецыі Ан Ліндэ і Фінляндыі Пекам Хаавіста. Пра гэта паведамляе «Еўрарадыё».

«Беларусь вельмі зацікаўленая ў выбудоўванні ўзаемапаважлівых, добрасуседскіх адносін не толькі з Еўрапейскім Саюзам, але і вашымі дзяржавамі – Швецыяй і Фінляндыяй. Я пра гэта шмат разоў казаў на працягу многіх гадоў», – перадае прэс-служба словы беларускага кіраўніка.

Лукашэнка заявіў, што Швецыя і Фінляндыя з'яўляюцца для Беларусі ўзорам гаспадарання і вельмі падобныя да Беларусі.

Пасля гэтага кіраўнік Беларусі заявіў, што Мінск цікавіць перадавы досвед Еўрасаюза ў многіх сферах, але спярша трэба завяршыць працэс фармавання дагаворна-прававой базы і падпісаць падрыхтаваныя дагаворы. Пры гэтым ён зазначыў: «Пажадана не ставіць ніякіх папярэдніх умоў. Трэба рухацца ў гэтым кірунку. (...) Калі мы ўжо выпрацавалі адпаведныя дамовы, прыйшлі да разумення таго, што нам трэба іх падпісваць і рухацца ў гэтым кірунку, то цягнуць з гэтым не варта».

На думку Лукашэнкі, малыя і сярэднія дзяржавы павінны абʼядноўвацца, «каб выстаяць у гэтым цяжкім бурным свеце».

вс