Беларуская Служба

У Беларусі з выбарчых участкаў выдалілі 105 назіральнікаў

25.11.2019 15:19
Лідзія Ярмошына адзначыла, што 35 прадстаўнікоў АГП пазбавілі акрэдытацыі за падробку подпісаў, а яшчэ 70 чалавек – за парушэнні закона.
Lidzija Jarmoszyna. Zdjęcie archiwalne
Lidzija Jarmoszyna. Zdjęcie archiwalneWłodzimierz Pac, Polskie Radio

У Беларусі з выбарчых участкаў на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў былі выдаленыя 105 назіральнікаў. Пра гэта ў эфіры тэлеканала АНТ заявіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Паводле яе слоў, такая колькасць стала рэкорднай, паведамляе «Тэлеграф».

Лідзія Ярмошына адзначыла, што 35 прадстаўнікоў АГП пазбавілі акрэдытацыі за падробку подпісаў, а яшчэ 70 чалавек – за парушэнні закона.

Паводле яе слоў, пасля такога масавага выдалення астатнія назіральнікі «падумалі, што трэба неяк інакш сябе паводзіць, стрымліваць сябе».

вс