Даходы рэспубліканскага бюджэту Беларусі ад экспартных пошлін на нафтапрадукты ў студзені-верасні 2019 года склалі Br992 млн, што на 33,4% (на Br496,5 млн) менш у параўнанні з аналагічным перыядам 2018 года, паведамляецца ў матэрыялах Мінфіна, перадае interfax.by.
У сувязі са змяншэннем паступленняў у бюджэт сум экспартных пошлін на нафтапрадукты, іх доля ў структуры бюджэтных даходаў знізілася да 5,6% з 8,8%.
У адпаведнасці з бюджэтным правілам, экспартныя пошліны на нафтапрадукты накіроўваюцца на пагашэнне знешняга дзярждоўгу. У матэрыялах Мінфіна адзначаецца, што па выніках студзеня-верасня 2019 года «частка экспартных пошлін на нафтапрадукты захаваная ў рэштках бюджэту для фінансавання маючых адбыцца расходаў».
Паводле дадзеных Мінфіна, вывазныя пошліны ад экспарту нафты ўласнай здабычы ў студзені-верасні 2019 года паступілі ў суме Br233,7 млн, скараціўшыся на 22%.
вс