Беларуская Служба

Стартаваў «Марафон лістоў» ад Amnesty International

26.11.2019 10:43
У рамках акцыі можна напісаць ліст у падтрымку беларускага маладзёна Эміля Астраўко.
.
.Amnesty International

Валанцёрская служба «Вясны» далучылася да кампаніі Amnesty International у падтрымку герояў «Марафону лістоў» і арганізавала куток салідарнасці на пляцоўцы «Тэрыторыя правоў». Любы жадаючы да 20 снежня можа прыйсці па адрасе: г. Мінск, вул. Ложынская, 16, пам. 404 і падпісаць петыцыю і паштоўкі ў падтрымку герояў кампаніі, паведамляе «Вясна».

Нагадаем, кожны снежань у рамках кампаніі людзі ва ўсім свеце адпраўляюць мільёны пасланняў у абарону і падтрымку людзей, чые правы парушаюцца. Гэта могуць быць традыцыйныя петыцыі ўладам, паштоўкі салідарнасці з палітвязнямі, анлайн-кампаніі і флэшмобы.

Штогадовы «Марафон лістоў» ад Amnesty International у гэтым годзе прысвечаны абароне правоў дзяцей, моладзевых актывістаў і актывістак.

Героямі «Марафону лістоў» 2019 сталі маладыя праваабаронцы, праваабаронцы і звычайныя людзі з Беларусі, Кітая, Ірана, Нігерыі, Філіпін, Мексікі і іншых краін.

У рамках акцыі можна напісаць ліст у падтрымку беларускага маладзёна Эміля Астраўко.
«Эміль – адзін з прыкладна 15 000 чалавек, якія адбываюць працяглыя тэрміны турэмнага зняволення за нязначныя правапарушэнні, звязаныя з наркотыкамі, у Беларусі. З імі звяртаюцца значна горш, чым з астатнімі зняволенымі, і прымушаюць іх выконваць цяжкую працу на працягу доўгіх гадзін. Эмілю ня дазвалялі захоўваць у сябе жыццёва важнае для яго лекі ад астмы; ён абмарозіў рукі, калі быў вымушаны без рукавіц разграбаць снег. Яго сітуацыя крыху палепшылася пасля таго, як яго перавялі ў калонію для дарослых, аднак, яго маладосць і патэнцыял па-ранейшаму марнуюць у турме марна», – піша на сваіх старонках Amnesty International.

ав