Беларуская Служба

Пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму з Беларуссю можа быць падпісана да канца года

26.11.2019 17:19
На 2020 год бюджэт для рэалізацыі ініцыятыў і праектаў у Беларусі складзе каля 31 млн еўра.
Flagi państw UE
Flagi państw UEShutterstock.com

Пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўрасаюзам і пагадненне аб рэадмісіі можа быць падпісанае да канца 2019 года, паведаміў журналістам кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі Дырк Шубель, паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай БелТА.

Паводле яго словаў, рашэнне аб падпісанні пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму Рада ЕС ухваліла. «Цяпер інтэнсіўна працуем над пагадненнем аб рэадмісіі. Канкрэтную дату падпісання гэтых дакументаў назваць не магу. Спадзяюся, гэта адбудзецца яшчэ сёлета», – сказаў дыпламат.

Ён дадаў, што з 1 снежня ў прадстаўніцтве ЕС у Беларусі пачне працаваць новая каманда. На 2020 год бюджэт для рэалізацыі ініцыятыў і праектаў у Беларусі складзе каля 31 млн еўра.

вс