Беларуская Служба

Праект «Вожыкавая палянка» збірае сродкі на адукацыйны мультсерыял для беларускамоўных дзетак

26.11.2019 18:14
Пісьменніца Ганна Янкута і мастачка Святлана Катлярова прыдумалі мультсерыял “Вожыкавая палянка”.
Пісьменніца Ганна Янкута і мастачка Святлана Катлярова прыдумалі мультсерыял “Вожыкавая палянка”фота з сайта molamola.by

Пісьменніца Ганна Янкута і мастачка Святлана Катлярова прыдумалі мультсерыял «Вожыкавая палянка», з дапамогай якога дзеці змогуць вучыць і засвойваць беларускія словы: лічбы, дні тыдня, колеры, назвы пальцаў і інш. У гэтым ім дапамагаюць кароткія рыфмаваныя вершыкі і лёгкія для запамінання песенькі, паведамляе партал naviny.by.

Зараз праект збірае сродкі на пілотны эпізод. Падтрымаць яго можна на molamola.by.

Аўтарка сцэнару Ганна Янкута лічыць, што пераклады замежных мультфільмаў – добрая практыка, але варта рабіць і сваё.

Паводле ініцыятараў праекта, такі мультфільм будзе карысны не толькі беларускамоўным сем'ям, а і тым, хто размаўляе дома па-руску, каб для дзетак сустрэча з мовай у школе не была шокам.

вс