Беларусь упершыню паўдзельнічала ў міжнароднай праграме ацэнкі школьнай пісьменнасці. Міжнародная праграма па ацэнцы адукацыйных дасягненняў школьнікаў PISA апублікавала вынікі тэставання ў краінах свету за 2018 год – піша "Наша Ніва".
Лідары рэйтынгу — Кітай, Сінгапур і Макао.
Беларусь на 36 месцы і саступае амаль усім суседзям: Літва на 34-м, Расія на 31-м, Латвія на 30-м. Палякі ж замыкаюць першую дзясятку. Але беларусы апярэджваюць, напрыклад, Ізраіль, Турцыю, Грэцыю і Славакію.
Рэйтынгі PISA ацэньваюць сярэднюю адукацыю: у вучняў на працягу 15 гадоў правяраюць здольнасці да разумення рознага віду тэкстаў. Напрыклад, школьнікі з краіны-аўтсайдара мінулых тэстаў, Кыргызстана, былі здольныя разумець толькі 10% ад прачытанага.
У Міністэрстве адукацыі вынікі тэставання ацэньваюць станоўча, але пакуль шырока іх не каментуюць.
нг