Беларуская Служба

Лукашэнка і Пуцін правядуць сустрэчу 7 снежня ў Сочы

04.12.2019 10:04
Аб гэтым паведамляюць беларускія СМІ са спасылкай на прэс-сакратара кіраўніка Беларусі Наталлю Эйсмант.
Уладзімір ПуцінPAP/EPA/MIKHAEL KLIMENTYEV / SPUTNIK / KREMLIN POOL

Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правядуць сустрэчу 7 снежня ў Сочы. Аб гэтым паведамляюць беларускія СМІ са спасылкай на прэс-сакратара Прэзідэнта Беларусі Наталлю Эйсмант.

„Гэта ўжо, напэўна, не сакрэт: сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, як плануецца, адбудзецца ў канцы бягучага тыдня. Да гэтага чарговы раўнд перагавораў правядуць прэм'еры, затым яны даложаць аб выніках работы кіраўнікам дзяржаў. Пасля чаго і адбудзецца асноўная сустрэча, пра якую так шмат цяпер гавораць”, - паведаміла Наталля Эйсмант.

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў пацвердзіў, што лідары дзвюх краін сустрэнуцца 7 снежня. „(Будуць разгледжаны) пытанні двухбаковых адносін: дарожныя карты па развіцці саюзніцкіх адносін, Саюзнай дзяржавы, буйныя інвестыцыйныя праекты, газавыя справы”, - паведаміў прадстаўнік Крамля, а ягоныя слoвы прыводзіць БелТА.

аз