Беларуская Служба

Законапраект пра гарантыі экс-прэзідэнту не прынялі да разгляду

04.12.2019 13:04
Ганна Канапацкая сцвярджае, што «са свайго боку выканала ўсе працэдуры». 
Prezydent Białorusi Alaksandr Łukaszenka
Prezydent Białorusi Alaksandr ŁukaszenkaDrop of Light/Shutterstock.com

Палата прадстаўнікоў не прыняла да разгляду законапраект апазіцыйнай дэпутаткі Ганны Канапацкай пра гарантыі былому прэзідэнту Беларусі, перадае Радыё Свабода.

Ганна Канапацкая сцвярджае, што «са свайго боку выканала ўсе працэдуры». Мяркуецца, што афіцыйнай прычынай адмовы, хутчэй за ўсё, могуць назваць брак часу: ужо 6 снежня пачнуцца паўнамоцтвы наступнага склікання Палаты прадстаўнікоў (куды сама Канапацкая ня трапіла – у сёмым скліканні наагул ня будзе ніводнага апазіцыйнага дэпутата).

У законапраекце прапісана, што былога прэзідэнта нельга будзе асудзіць за злачынствы і правапарушэнні, учыненыя ў час прэзідэнцтва; таксама экс-прэзідэнт, паводле дакументу, атрымае пажыццёвую пенсію і зможа карыстацца адной з рэзідэнцыяў.

Паводле Канапацкай, у законапраекце «асноўная ідэя – даказаць, што ўлада змяняльная». Крытыкі рэзананснага законапраекту пісалі, што дэпутатка вырашыла ініцыяваць яго, каб «сысці прыгожа». Канапацкая на крытыку адказвала, што працэдуру ўнясення законапраекту пачала ў верасні, а ініцыяваць законы – яе абавязак.

эж