Беларуская Служба

Беларусь і ЕС распрацуюць план дзеянняў па мытных пытаннях на 2020-2023 гады

07.12.2019 17:05
Такая дамоўленасць дасягнута ў час пасяджэння праектнай групы па рэалізацыі адпаведнага плана на 2016-2019 гады.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: edar /pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларусь і Еўрасаюз распрацуюць план дзеянняў па мытных пытаннях на 2020-2023 гады. Такая дамоўленасць дасягнута ў час пасяджэння праектнай групы па рэалізацыі адпаведнага плана на 2016-2019 гады, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным мытным камітэце.

Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі пытанні змянення мытнага заканадаўства Беларусі і Еўрапейскага Саюза, меры, што прымаюцца мытнымі службамі па процідзеянні парушэнням, абмяняліся вопытам у сферы ўдасканалення транзітных сістэм, а таксама разгледзелі рэалізаваныя і перспектыўныя праекты міжнароднай тэхнічнай дапамогі.

Гэта пасяджэнне праектнай групы па рэалізацыі плана дзеянняў у рамках дыялогу Еўрасаюз-Беларусь па мытных пытаннях на 2016-2019 гады было завяршальным.

„Удзельнікі адзначылі эфектыўнасць правядзення такіх сустрэч для абмену перадавым вопытам у сферы мытнага адміністравання і згадзіліся прадоўжыць работу ў гэтым напрамку, распрацаваўшы новы план дзеянняў на 2020-2023 гады”,


аз