Беларуская Служба

Тэма акумулятарнага завода каля Брэста дайшла да Бруселя

09.12.2019 17:09
Нядаўна ў Брусель запрасілі трое асоб, якія абараняюць горад ад шкоднай вытворчасці.
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjne W. Kusiński/Polskie Radio

Тэма акумулятарнага завода каля Брэста ўздымаецца ўжо на міжнародным узроўні.

- Нядаўна ў Брусель запрасілі трое асоб, якія абараняюць горад ад шкоднай вытворчасці. Гэта Сяргей Пятрухін, Аляксандр Кабанаў, якія найбольш пацярпелі ў выніку гэтых пратэстаў, і запрасілі мяне, – сказаў для Беларускага Радыё Рацыя праваабаронца Уладзімір Вялічкін. Звязана гэта з пратэстамі супраць завода АКБ.

Аднак актывісты Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін не змаглі скарыстацца з запрашэння, паколькі ім абмежаваны выезд па-за межы Беларусі.

У Брэсце на плошчы Леніна 8 снежня каля поўдня ў чарговы раз сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода.

Па інфармацыі Беларускага Радыё Рацыя, такія сустрэчы праходзяць тут кожную нядзелю з 25 лютага мінулага году. Удзельнікі сустрэчы – не менш за 150 чалавек – абмяркоўвалі, як ідзе збор сродкаў для правядзення грамадскай экалагічнай экспертызы праекта акумулятарнага завода.

яс