Беларуская Служба

Начальнік Генштаба Алег Белаконеў сышоў у адстаўку

09.12.2019 17:24
Такое рашэнне ўтрымліваецца ва ўказе Аляксандра Лукашэнкі N439.
Міністэрства абароны РБАўтар: Gruszecki - Уласная праца, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=17332556

Начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл — першы намеснік міністра абароны Алег Белаконеў сышоў у адстаўку, паведамляецца на сайце «Нашай Нівы».

Такое рашэнне ўтрымліваецца ва ўказе Аляксандра Лукашэнкі N439.

Прычына — абранне Белаконева ў Палату прадстаўнікоў. А дэпутаты не могуць займаць іншыя дзяржаўныя пасады.

Паводле інфармацыі «НН», Белаконева адправілі ў адстаўку на некалькі дзён пазней, чым планавалася, каб ён паспеў правесці сустрэчу з начальнікам Генштаба Італіі.

яс