Дадзеную інфармацыю агучыў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Андрэй Савіных, перадае Белта.
«Парламентарыі Беларусі заяўляюць аб сваёй гатовасці ратыфікаваць гэта пагадненне ў прыярытэтным парадку на бліжэйшай вясенняй сесіі парламента. Мы таксама звяртаемся да нашых калег у Еўрапейскім парламенце з просьбай надаць гэтаму працэсу з іх боку незваротны характар», – сказаў Андрэй Савіных.
Паводле яго слоў, пагадненне будзе садзейнічаць аблягчэнню паездак грамадзян, развіццю міжнародных, у тым ліку турыстычных, кантактаў, а таксама ўмацаванню атмасферы даверу і ўзаемаразумення паміж народамі.
Беларусь і Еўрапейскі саюз падпісалі пагадненне аб спрашчэнні выдачы віз 8 студзеня ў Бруселі. Пагадненне прадугледжвае ўзаемнае аблягчэнне візавых працэдур для шырокай катэгорыі грамадзян і зніжэнне збору да 35 еўра.
Таксама беларуская віза для грамадзян ЕС таксама патаннее да 35 еўра. Павялічыцца яшчэ тэрмін знаходжання замежных грамадзян у Беларусі ў два разы: з 90 дзён на працягу года да 180.
Прадугледжваецца, што візавае пагадненне ўступіць у сілу ў чэрвені 2020 года
юл