Беларуская Служба

БелАЭС увайшла ў склад «Белэнерга»

10.01.2020 09:17
Усяго ў дзяржаўным аб’яднанні працуе больш за 65 тысяч чалавек.
Elektrownia w Ostrowcu
Elektrownia w Ostrowcu Włodzimierz Pac, Polskie Radio

 З 1 студзеня 2020 года Беларуская АЭС увайшла ў склад дзяржаўнага вытворчага аб’яднання «Белэнерга». Пра гэта паведамляе Белсат, спасылаючыся на прэс-службу «Белэнерга».

Раней БелАЭС наўпрост падпарадкоўвалася Міністэрству энергетыкі.

«Такое рашэнне дасць магчымасць выбудоўваць і весці ў энергасістэме адзіную тэхнічную палітыку ў сферы генерацыі электрычнай энергіі», – гаворыцца ў прэс-рэлізе.

«Белэнерга» падпарадкоўваецца Міністэрству энергетыкі. Усяго ў дзяржаўным аб’яднанні працуе больш за 65 тысяч чалавек.

эж