Беларуская Служба

Лукашэнка звярнуўся да Пуціна і кіраўнікоў яшчэ трох краін

10.01.2020 09:27
У звароце Аляксандр Лукашэнка выступае з канкрэтнымі прапановамі і спадзяецца, што іх падтрымаюць іншыя кіраўнікі краін.
Prezydent Białorusi Alaksandr Łukaszenka
Prezydent Białorusi Alaksandr ŁukaszenkaDrop of Light/Shutterstock.com


Аляксандр Лукашэнка выступіў са зваротам да кіраўнікоў краін-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза. Як вядома, у яго, акрамя Беларусі, уваходзяць Арменія, Казахстан, Кыргызстан і Расія. А значыць, зварот накіраваны і да расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, перадае Еўарарадыё.  З 1 студзеня краіна старшынствуе ў органах Еўразійскага эканамічнага саюза і не можа не скарыстацца такой магчымасцю.

"Прапануем засяродзіць сумесныя намаганні на поўнай ліквідацыі бар'ераў, максімальным скарачэнні выключэнняў і абмежаванняў на рынках ЕАЭС, прадухіленні магчымасці ўзнікнення новых відаў перашкод для стварэння свабоднага канкурэнтнага асяроддзя", — піша Лукашэнка.

Безумоўна, маюцца на ўвазе праблемныя пытанні, якія ўзніклі ў Беларусі ва ўзаемаадносінах з Расіяй. Афіцыйны Мінск спрабуе іх вырашыць у тым ліку і з дапамогай такіх структур, як ЕАЭС.

У звароце Аляксандр Лукашэнка выступае з канкрэтнымі прапановамі і спадзяецца, што іх падтрымаюць іншыя кіраўнікі краін.

эж