У Беларусі абʼявілі пра адкрыццё новых трох радовішчаў нафты. Яны знаходзяцца ў Гомельскай вобласці. Запасы нафты спецыялістамі ацэньваюцца на 800 тысяч тон, паведамляе «Еўрарадыё». Іх распрацоўка і здабыча запланаваная на красавік, інфармуе «Беларуснафта».
У апошнія гады наша краіна стабільна павялічвае здабычу нафты: у 2017-м –1,65 млн тон, у 2018-м – 1,67 млн тон, у 2019-м – 1,69 млн тон. На 2020 год пастаўлена задача давесці здабычу да 1,7 млн тон нафты. Мяркуецца, што запасаў нафты ў нашай краіне хопіць на бліжэйшыя 30 гадоў.
Пры гэтым беларускія НПЗ могуць перапрацоўваць штогод да 24 млн тон нафты, і яе даводзіцца набываць у Расіі.
вс