Беларуская Служба

Мінюст рыхтуе новы Адміністрацыйны кодэкс: абяцаюць менш штрафаваць і караць

10.01.2020 14:32
У некаторых сітуацыях плануецца скараціць колькасць выпадкаў, калі будуць прызначацца пакаранні.
СудMasterTux/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі заявіў, што ў Беларусі рыхтуюцца новыя Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс (КаАП і ПВКаАП). У прыватнасці, плануецца радзей караць і скараціць колькасць органаў, якія могуць весці адміністрацыйныя справы, паведамляе «Тэлеграф».

Паводле словаў Алега Сліжэўскага, будзе прадумана новая структура класіфікацыі парушэнняў і пакаранняў за іх. У некаторых сітуацыях плануецца скараціць колькасць выпадкаў, калі будуць прызначацца пакаранні.

Тэрміны падрыхтоўкі кодэксаў пакуль не абвяшчаюцца. Паводле словаў міністра, спачатку будуць сабраныя асноўныя прапановы ад усіх зацікаўленых органаў улады. А потым накіраваны ў Адміністрацыю прэзідэнта.

вс