Беларуская Служба

Аўтамабільнае паліва зноў падаражэе на 1 капейку

12.01.2020 10:12
«Змена цэн на нафтапрадукты абумоўленая ростам цаны нафты».
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com/ThePowerPlant

Канцэрн «Белнафтахім» абвясціў аб другім у новым годзе павышэнні цэн на паліва на аўтазаправачных станцыях. 12 студзеня цэны традыцыйна павялічацца на 1 капейку, перадае "Свабода".

Кошт бензіну АІ-92-К5-Эўра складзе 1,66 рубля за літар, АІ-95-К5-Эўра – 1,76 рубля, АІ-98-К5-Эўра – 1,98 рубля, дызельнага паліва – 1,76 рубля.

«Змена цэн на нафтапрадукты абумоўленая ростам цаны нафты», – паведамляе дзяржаўны канцэрн.

З прычыны росту кошту нафты для беларускіх НПЗ «Белнафтахім» у 2018-м і да восені 2019 году практычна штотыдзень уздымаў цану на аўтамабільнае паліва. З канца верасня рост прыпыніўся больш як на месяц і зноў аднавіўся 24 лістапада – праз тыдзень пасля выбараў у Палату прадстаўнікоў.

Апошнім разам цэны на паліва былі павышаныя 5 студзеня. «Белнафтахім» размясціў падрабязнае абгрунтаванне неабходнасці такога кроку. Сярод іншага адзначалася, што за 2019 год цэны на маторнае паліва ў сярэднім былі павялічаныя на 13%, у той час як сусветная каціроўка нафты вырасла на 17%. У студзені 2020 году каціроўкі нафты працягваюць павялічвацца, дасягаючы ў асобныя перыяды 68 долараў ЗША за барэль.

эж