Беларуская Служба

Беларусь і Расія не дамовіліся пра тарыф на транзіт нафты

13.01.2020 14:17
Беларускі бок прапанаваў павысіць тарыфы на 2020 год згодна з дзеючай методыкай, зацверджанай двума рэгулятарамі, а таксама дамоўленасцямі, дасягнутым у жніўні 2019 года.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.shutterstock.com/pan demin

Прадстаўнікам антыманапольных ведамстваў Беларусі і Расіі не ўдалося сёння дасягнуць дамоўленасцей па тарыфах на транзіт расійскай нафты і нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі. Перамовы працягнуцца найбліжэйшым часам, паведаміў БелТА па выніках сустрэчы прадстаўнік Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ).

Па словах крыніцы, беларускі бок прапанаваў павысіць тарыфы на 2020 год згодна з дзеючай методыкай, зацверджанай двума рэгулятарамі, а таксама дамоўленасцямі, дасягнутыммі ў жніўні 2019 года.

Згодна з дзеючай методыкай, пытанне аб памеры тарыфаў на транзіт расійскай нафты і нафтапрадуктаў павінна быць вырашана органамі ў галіне тарыфнага рэгулявання дзвюх краін не пазней за 15 студзеня. Калі зрабіць гэтага не атрымаецца, рашэнне павінна быць прынятае да 1 лютага, удакладнілі ў МАРГ.

вс