Беларуская Служба

Інфляцыя ў Беларусі ў 2019 годзе склала 4,7 %

13.01.2020 15:33
Манетарная палітыка ў 2020 годзе будзе накіравана на стабілізацыю інфляцыі на ўзроўні не больш за 5 %.
Rubel białoruski
Rubel białoruski Shutterstock.com

Базавы індэкс спажывецкіх цэн, які ўключаў змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, схільныя да ўплыву фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у снежні 2019 года ў параўнанні з лістападам 2019 года склаў 100,1 %, са снежнем 2018 года – 103,5 %. Пра гэта паведамляе «Звязда» са спасылкай на Белстат.

Харчовыя тавары ў снежні падаражэлі на 0,5 % у параўнанні з лістападам 2019 года і на 4,3 % – у параўнанні са снежнем 2018-га.

Цэны на нехарчовыя тавары выраслі на 0,4 % у параўнанні з лістападам 2019 года і на 3,7 % у параўнанні са снежнем 2018-га.

Паслугі ў снежні ў параўнанні з лістападам гэтага года падаражэлі на 0,8 %, у параўнанні са снежнем 2018 года – на 6,9 %.

Інфляцыя ў 2018 годзе ў Беларусі склала 5,6 %, у 2017-м – 4,6 %.

Як паведамлялася, асноўнай мэтай грашова-крэдытнай палітыкі ў 2019 годзе было абмежаванне інфляцыі, вымеранай індэксам спажывецкіх цэн, у межах 5 % (снежань 2019 года да снежня 2018-га). Двойчы за год Белстат фіксаваў дэфляцыю – у чэрвені і жніўні.

Манетарная палітыка ў 2020 годзе будзе накіравана на стабілізацыю інфляцыі на ўзроўні не больш за 5 %. Паводле прагнозаў, у першым квартале яна не павінна перавысіць 2,5 %, у студзені-чэрвені – 3,2 %, у студзені-верасні – 3,6 %.

вс