Беларуская Служба

Лукашэнка паабяцаў нерэвалюцыйныя перамены

14.01.2020 11:01
«Як бы хто ні рыдаў і ні стагнаў, што камусьці патрэбныя перамены».
.
.GDJ/pixabay.com/CC0

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з кіраўніцтвам урада паабяцаў нерэвалюцыйныя перамены. Ён, як перадае прэс-служба прэзідэнта, заявіў, што «прынцыпы дзяржаўнай эканамічнай палітыкі, якую мы фармавалі гадамі, застануцца нязменнымі», перадае naviny.by.

«Як бы хто ні рыдаў і ні стагнаў, што камусьці патрэбныя перамены. Перамены патрэбныя, яны ідуць і будуць ісці, таму жыццё не спыняецца. Але калі хто-небудзь хоча пераменаў, якія будуць накіраваны на злом той палітыкі, якая праводзіцца, гэтага не будзе», – заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што падчас выбараў прэзідэнта людзі вызначацца, чаго хочуць: «спакойных пераменаў» або «злому старой сістэмы».

Выступаючы на ўрачыстай цырымоніі ўручэння прэміі «За духоўнае адраджэнне», Лукашэнка заўважыў, што Беларусь адкрыта для дружбы і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з рознымі краінамі, але «наш традыцыйны сацыяльна арыентаваны ўклад непахісны».

ав