Мінскае абласное ўпраўленне Дэпартамента аховы пачало выкарыстоўваць праграмнае забеспячэнне, распрацаванае пермскай кампаніяй Macroscop. Гэтая праграма дазваляе кантраляваць бяспеку тэрыторыі з дапамогай штучнага інтэлекту, паведаміў гендырэктар і сузаснавальнік кампаніі Аляксандр Карабкоў, перадае Еўарарадыё.
Па выніках пілотнага праекта мінская міліцыя плануе перанесці яго досвед на 24 аддзяленні – у Мінскім упраўленні, а таксама ў Віцебскай і Гродзенскай абласцях. Пра гэта заявіў начальнік аддзела сродкаў і сістэм аховы Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы, палкоўнік міліцыі Вадзім Вазнясенскі.
Пермская кампанія Macroscop спецыялізуецца на праграмным забеспячэнні, прызначаным для інтэлектуальных сістэм бяспекі, рознічнага гандлю, робататэхнікі ды іншых сфераў жыцця чалавека.
Як раней расказваў намеснік начальніка ўпраўлення аховы правапарадку МУС Аляксандр Жылінскі, цяпер да Рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі падключана менш за 100 камер. Цяпер у Мінску да гэтай сістэмы падключаны толькі чыгуначны вакзал, аўтавакзал і метрапалітэн.
эж