Беларуская Служба

Беларусь абмежавала пастаўкі нафты ў Польшчу праз нафтаправод «Дружба»

15.01.2020 13:11
У сувязі з рамонтам пастаўкі нафты ў заходнім напрамку прыйшлося зменшыць – да 70 тыс. тон нафты ў суткі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock, Autorstwa William Potter

Беларусь абмежавала пастаўкі нафты ў Польшчу праз нафтаправод «Дружба». Так сталася ў выніку рамонтных працаў, якія павінны закончыцца да 17 студзеня.

Беларускі аператар нафтаправоду «Дружба», кампанія Гомельтранснафта Дружба паведаміла, што рамонт ідзе на двух адрэзках паміж Мазыром і Брэстам. У сувязі з гэтым пастаўкі нафты ў заходнім напрамку прыйшлося зменшыць – да 70 тыс. тон нафты ў суткі. Гэта палова максімальнай прапускной здольнасці трубаправоду. Гомельтранснафта паведаміла, што на працягу бліжэйшых месяцаў яе спецыялісты намераны правесці дыягностыку чарговых 10 адрэзкаў трубы.

Паведамленне пра рамонтныя работы паявілася на фоне беларуска-расійскага канфлікту, звязанага з падзеямі апошніх дзён, калі Расія стрымала пастаўкі нафты ў Беларусь. У мінулыя гады таксама здаралася, што Беларусь заяўляла пра планаваны рамонт нафтаправоду «Дружба» і зніжала аб’ём паставак нафты ў заходнія краіны, калі здараліся крызісы ў адносінах з Расіяй. Напрыклад, так было ў красавіку мінулага году, калі Расія ўвяла шмат абмежаванняў на продаж беларускіх тавараў.

У. Пац/нг