Беларуская Служба

Місія МАГАТЭ прыбудзе ў Беларусь у лютым

15.01.2020 15:21
Эксперты агенцтва ацэняць гатоўнасць інфраструктуры да эксплуатацыі АЭС.
Elektrownia atomowa - zdj. ilustracyjne
Elektrownia atomowa - zdj. ilustracyjnericochet64/ Shutterstock

Місія МАГАТЭ (Міжнароднага агенцтва атамнай энергетыкі) па ацэнцы гатоўнасці інфраструктуры да эксплуатацыі АЭС прыедзе ў Беларусь у лютым

Падрыхтоўка да правядзення місіі абмяркоўваецца на рабочай нарадзе 14-15 студзеня ў Мінску, паведамляецца на сайце Звязды.

На мерапрыемстве разгледжана падрыхтаваная беларускім бокам папярэдняя справаздача аб развіцці ўсіх напрамкаў ядзернай інфраструктуры і іншыя арганізацыйныя пытанні па правядзенні місіі МАГАТЭ INIR 3, якая будзе праходзіць у Беларусі з 24 лютага.

У нарадзе прымаюць удзел усе арганізацыі, уключаныя ў рэалізацыю ядзернага энергетычнага праекта.

паводле Звязды/ нг