Літоўская кампанія па пагрузцы нафтапрадуктаў Klaipedos nafta атрымала просьбу ад Мінска аб дапамозе ў перавалцы сыравіны, якая ўвозіцца для Беларусі, перадае партал delfi.lt, на які спасылаецца «Звязда».
Гэта пацвердзіў BNS часовы дырэктар кампаніі па нафтабізнэсе Гедрус Сабаляўскас. «Мы атрымалі запыт ад беларускіх кліентаў адносна імпарту сырой нафты праз наш тэрмінал у студзені», – пракаментаваў BNS Сабаляўскас.
Паводле яго слоў, Klaipedos nafta гатовая перавальваць сырую нафту з суднаў.
Прадстаўнік Klaipedos nafta Арынта Бракаўскайтэ пацвердзіла BNS, што паступіла просьба ад беларускага манапаліста экспарту нафтапрадуктаў «Беларуская нафтавая кампанія» (БНК). Яна экспартуе прадукцыю асноўных беларускіх заводаў – Мазырскага НПЗ і НПЗ «Нафтан» у Наваполацку.
вс