Беларуская Служба

За год ад педафілаў у Беларусі пацярпелі амаль 500 дзяцей

17.01.2020 09:51
Гэтак, за 6 гадоў колькасць выяўленых злачынстваў у дачыненні да дзяцей, звязаных з сексуальным гвалтам, вырасла ў 22 разы.
Uczniowie z kolejnych województw rozpoczynają ferie zimowe
Uczniowie z kolejnych województw rozpoczynają ferie zimoweShutterstock

 У Беларусі істотна павялічылася колькасць выяўленых злачынстваў да дзяцей, звязаных з сексуальным гвалтам. Пра гэта заявіў начальнік Галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС Генадзь Казакевіч, перадае Белсат.

Прадстаўнік міліцэйскага ведамства паведаміў, што выяўляць педафілаў онлайн дапамагае адмысловая праграма, якая ў рэжыме рэальнага часу дазваляе бачыць IP-адрасы тых, хто цікавіцца кантэнтам сексуальнага характару з удзелам малалетніх. Тыя, хто спампоўвае ды калекцыянуе відэа сексуальнага зместу з дзецьмі пасля правяраюць.

Паводле Генадзя Казакевіча, «дастаткова сур’ёзныя маштабы такой «заражанасці». Гэтак, за 6 гадоў колькасць выяўленых злачынстваў у дачыненні да дзяцей, звязаных з сексуальным гвалтам, вырасла ў 22 разы, а колькасць спыненых педафілаў – у 7 разоў.

Агулам летась у Беларусі ад педафілаў пацярпела 487 дзяцей.

Каб павялічыць дасведчанасць дзяцей аб патэнцыйных пагрозах у інтэрнэце, звязаных з педафіліяй і з наркотыкамі, распрацаваны рэсурс Kids.pomogut.by.

эж