За 2019 год ВУП Беларусі вырас на 1,2%, паведамляе Еўрарадыё. У цяперашніх коштах аб'ём ВУП склаў 132 мільярды рублёў, або 101,2% да ўзроўню 2018 года ў супастаўных цэнах. Дарэчы, рост ВУП на 2019 год быў запланаваны на ўзроўні 4%. Такім чынам, рэальны рост быў у 3,5 разу меншым за прагназаваны.
Рост ВУП на 2020 год запланаваны ў памеры 2,8%.
эж