У Міністэрстве аховы здароўя Беларусі паведамілі, што на 30 студзеня на тэрыторыі краіны няма хворых каронавірусам людзей. Паводле стану на 9-ю раніцы 30 студзеня на праверцы ў РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі знаходзіцца 18 узораў крыві: 6 – ад пацыентаў з клінікай ВРВІ і 12 – ад клінічна здаровых асоб. Пра гэта паведамляе «Тэлеграф».
«На цяперашні момант у РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі абследавана 74 чалавекі, з іх 25 – грамадзяне КНР, 6 – Украіны, астатнія – грамадзяне Беларусі. Большая частка гэтых людзей прыбыла з Кітая. Акрамя таго, усе, хто прыбыў у Нацыянальны аэрапорт за 29 студзеня, і раней знаходзіўся на тэрыторыі КНР, былі лабараторна абследаваныя на наяўнасць новага варыянта каронавіруса (47 чалавек)», – паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
У міністэрстве распавялі, што выкарыстанне спецыяльных касцюмаў біяабароны медыкамі не з'яўляецца пацвярджэннем наяўнасці віруса. Гэта ўсяго толькі мера засцярогі. «Звяртаем увагу грамадзян Беларусі, што брыгады хуткай медыцынскай дапамогі могуць выкарыстоўваць спецыяльную вопратку і біябоксы для транспарціроўкі пацыентаў ва ўмовах цяперашняга санітарна-эпідэміялагічнага становішча», – удакладнілі ў Міністэрстве аховы здароўя Беларусі.
У ведамстве запэўнілі, што ў лабараторыях ёсць усё неабходнае абсталяванне і рэактывы для выяўлення каронавіруса з Кітая.
вс