Беларуская Служба

У адміністрацыі прэзідэнта абяцаюць «амаладзіць» беларускіх чыноўнікаў

03.02.2020 11:59
Пра гэта заявіў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Ігар Сяргеенка.
.
.GDJ/pixabay.com/CC0

Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Ігар Сяргеенка ў праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1» распавёў аб планах працягнуць «курс на далейшае абнаўленне, далейшае амаладжэнне» чынавенскіх кадраў. Тычыцца гэта і ўзроўню старшыняў райвыканкамаў, сказаў ён.

Паводле яго слоў, у кадравым рэестры Аляксандра Лукашэнкі налічваецца 836 пасад. У 2019 годзе на вышэйстаячыя пасады было прызначана 175 чалавек.

Разам з тым у 2019 годзе каля 400 чыноўнікаў прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасці «за валакіту» пры разглядзе заяў грамадзян. У сувязі з гэтым кіраўнік прэзідэнцкай Адміністрацыі паабяцаў надаваць «немалаважнае ўвагу» «чысціні кадраў» і «недапушчэнні прызначэння на пасады ў кадравы рэестр кіраўніка дзяржавы асоб, якія скампраметавалі сябе».

ав