У Мастаўлянах адбылося ўшанаванне памяці Кастуся Каліноўскага, які нарадзіўся 2 лютага ў гэтай вёсцы. Беларусы Беластока, Варшавы, Гродна і іншых гарадоў сабраліся каля помніка ў гонар Каліноўскага. Патрыёты расцягнулі велізарны беларускі нацыянальны сцяг і пакрочылі да месца, на якім стаяла хата сям’і Каліноўскіх, паведамляе Радыё Рацыя.
Кіраўнік ініцыятывы «Беларуская нацыянальная памяць» Анатоль Міхнавец адзначыў, што «гэтае месца яшчэ належыць годным чынам ушанаваць. А пакуль да яго варта прыходзіць, каб паставіць знічы і ўскласці кветкі правадыру паўстання».
У дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага ўшанаваць памяць героя ў Мінску прыйшлі шэсць чалавек. Актывісты прыходзяць да гарэльефа Кастуся Каліноўскага ў дзень яго нараджэння штогод. Такія падзеі – у дзень нараджэння і ў дзень смерці героя – павінны мець нацыянальны маштаб, перакананыя актывісты.
ав