У 2019 годзе ў Беларусь для працаўладкавання прыехалі 20,8 тысяч замежнікаў, што на 4,7 тысячы больш, чым у 2018 годзе, паведаміла МУС Беларусі.
Найбольш працоўных мігрантаў прыехала ў Беларусь з Расеі – 6,7 тысяч чалавек. Яшчэ 4,3 тысячы чалавек прыехалі з Кітаю. На трэцім месцы – грамадзяне Украіны, 3,100 украінцаў прыехалі за працай у Беларусь.
Яшчэ Беларусь выбралі для працаўладкавання грамадзяне Казахстану, Арменіі, Азербайджану, Турцыі і Літвы. Па адным чалавеку за 2019 год у Беларусь прыехалі працаваць жыхары Буркіна-Фасо, Камеруну, Конга, Маўрытаніі, Уругваю.
Больш за 5,6 тысячы працоўных мігрантаў мелі працоўныя спецыяльнасці, больш за 3 тысячы чалавек – кваліфікаваныя супрацоўнікі і спецыялісты. Больш за 1,2 тысячы мігрантаў займалі кіроўныя пасады.
У сферы абслугоўвання задзейнічалі звыш 1,3 тысячы замежнікаў, у сельскай гаспадарцы – 428 чалавек.
Найбольш мігрантаў працаўладкавалася ў сталіцы, Гарадзенскай і Мінскай абласьцях.
юл