Беларуская Служба

Беларусь разлічвае на нармалізацыю адносін з ЗША

03.02.2020 13:16
З такой заявай выступіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей па выніках візіту амерыканскага Дзяржсакратара ў Беларусь.
Аўдыё

Чыноўнік паведаміў, што ўлады краіны разлічваюць на далейшую паступальную нармалізацыю адносін з ЗША. Гэта вынік візіту Дзяржаўнага сакратара ЗША Майклам Пампеа ў Беларусь, дзе ён сустрэўся з беларускім кіраўніком Аляксандрам Лукашэнкам, перадае БЕЛТА.

«Мы надаём гэтаму візіту абсалютна важнае значэнне. Апошні візіт дзяржсакратара ЗША ў Беларусь праходзіў 26 гадоў таму. Цяперашні візіт зʼяўляецца наглядным сведчаннем інтэнсіфікацыі беларуска-амерыканскага ўзаемадзеяння. Візіт, як мы лічым, прызначаны надаць значны імпульс працэсу паступальнай нармалізацыі двухбаковых адносін», – заявіў Уладзімір Макей.

Дыпламат падкрэсліў, што сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам прайшла ў атмасферы абсалютнага даверу і ўзаемаразумення. Абмеркаваны шырокі спектр пытанняў двухбаковых адносін. «Бакі прыйшлі да высновы, што па шэрагу напрамкаў падыходы і інтарэсы супадаюць або пераклікаюцца. Адзначана палітычная воля і далей развіваць двухбаковыя адносіны. Гэтаму будзе садзейнічаць вяртанне паслоў у сталіцы дзвюх краін пасля 12-гадовага перапынку», – лічыць міністр.

Беларускі бок вітаў падтрымку суверэнітэту і незалежнасці краіны, аб чым заяўляюць ЗША.

юл