Беларуская Служба

Беларусь пашырае супрацу з Балгарыяй

03.02.2020 15:45
Беларусь і Балгарыя хочуць паглыбіць двухбаковае супрацоўніцтва.
Аўдыё

Размова аб гэтым ішла на сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай з паслом Балгарыі ў Беларусі Георгі Васілевым, перадае БЕЛТА.

Парламентарыі разлічваюць унесці свой уклад у развіццё адносін паміж дзвюма краінамі, народы якіх заўсёды былі блізкія адзін аднаму па духу. Наталля Качанава адзначыла актывізацыю палітычнага дыялогу, развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і кантактаў паміж рэгіёнамі.

«Добрыя адносіны ўстанавіліся і паміж парламентарыямі, актыўна працуюць групы дружбы. Калегі з Балгарыі некалькі разоў прыязджалі ў Беларусь. Мы заўсёды рады іх вітаць і гатовы супрацоўнічаць. Для нас гэта важна», – сказала старшыня Савета Рэспублікі. У час сустрэчы спікер абмеркавала з паслом магчымы візіт парламенцкай дэлегацыі Беларусі ў Балгарыю.

Пазней Георгі Васілеў, адказваючы на пытанні журналістаў, падкрэсліў, што супрацоўніцтва Беларусі і Балгарыі мае добрую дынаміку і разам з тым нерэалізаваны патэнцыял.

На думку дыпламата, краінам неабходна адкрываць новыя сферы ўзаемадзеяння. «Мы зможам зрабіць намнога больш, устанавіўшы ў іх дыялог», – перакананы пасол. У якасці прыкладу ён прывёў добра развітую ў Беларусі ІТ-індустрыю.

юл