Беларуская Служба

Літоўскі міністр замежных спраў наведвае Беларусь

03.02.2020 16:02
Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус наведвае Беларусь 3-5 лютага.
Літоўскі сцягImage by OpenClipart-Vectors from Pixabay

Міністр Лінкявічус пачаў візіт у Беларусь з наведвання Рымдзюнаў, піша "Наша Ніва".

Прычым Уладзімір Макей і Лінас Лінкевічус сустракаюцца ў аграгарадку Рымдзюны Астравецкага раёна.

Гэты невялікі аграгарадок быў абраны месцам сустрэчы міністраў дзвюх краін – гэта можна лічыць прыкладам добрасуседства, добразычлівага пражывання беларусаў і этнічных літоўцаў.

Лінас Лінкявічус перасек мяжу на машыне і прыбыў у Рымдзюны, дзе яго чакаў беларускі калега.

юл