Міністэрства абароны паведаміла, што пачалося нарошчванне асабовага складу з рэзерву. Першыя позвы ў вайсковыя камісарыяты атрымалі больш за паўсотні вайсковаабавязаных.
Удакладняецца, што шэраг падраздзяленняў вайскова-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны прыводзяцца ў гатоўнасць для выканання баявых задач.
Узмацняюцца дзяжурныя сілы ў супрацьпаветранай абароне зенітнымі ракетнымі дывізіёнамі С-300, «Бук», «Аса».
Авіяцыя выканае задачы разгрупавання сілаў з задзейнічаннем аэрадромаў у Баранавічах, Мачулішчах, Бабруйску, Лунінцы, Бароўцах.
Апроч таго, для пераадолення воднай перашкоды падраздзяленнямі асобнай механізаванай брыгады 7-га інжынернага палка навялі маставую пераправу праз Бярэзіну.
У ведамстве адзначаюць, што дзеля ўдасканалення баявых навыкаў цягам 2020 году могуць быць дадатковыя прызывы вайсковаабавязаных з рэзерву.
юл