Беларуская Служба

У Беларусі адзначаюць 274-ую гадавіну з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі

04.02.2020 14:09
Кветкі ля помніка Касцюшку ўсклалі дыпламаты, мясцовыя чыноўнікі, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці і арганізацый з Польшчы.
Помнік Тадэвушу Касцюшкуфота: У. Пац

У Мерачоўшчыне Брэсцкай вобласці прайшло адзначэнне 274-ай гадавіны з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі. Урачыстасці прайшлі каля помніка правадыру вызваленчага паўстання 1794 г.

Кветкі ля помніка Касцюшку ўсклалі дыпламаты з некалькіх замежных пасольстваў, мясцовыя чыноўнікі і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі ды арганізацыяў з Польшчы.

Па словах пасла Польшчы ў Беларусі Артура Міхальскага, Тадэвуш Касцюшка быў вялікім сынам Рэчы Паспалітай, для якога ідэалы свабоды не былі пустым словам. Ён змагаўся за свабоду сваёй Айчыны, але таксама за свабоду ЗША. Таму ён – герой многіх народаў, – адзначыў Міхальскі.

Вечарам у Мінску пасольствы Польшчы і ЗША ладзяць урачысты прыём з нагоды 274-ай гадавіны з дня нараджэння Т. Касцюшкі. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, на банкеце павінны прысутнічаць міністры замежных спраў Беларусі і Літвы. Удзельнікаў сустрэчы прывітае праз інтэрнэт-сувязь міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч.

Уладзімір Пац/нг


Удзельнікі ўрачыстасці Удзельнікі ўрачыстасці
Удзельнікі ўрачыстасці Удзельнікі ўрачыстасці