Беларуская Служба

У Беларусь прыходзяць маразы

05.02.2020 08:50
Тэмпература паветра днём у Беларусі складзе ад мінус пяці да плюс аднаго градуса. 
Przymrozki mogą wystąpić w całej Polsce
Przymrozki mogą wystąpić w całej PolsceShutterstock/amarax

5 лютага прагназуецца пераменная воблачнасць і пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца, перадае Белсат са спасылка на Белгідрамет. У сувязі з надыходзячымі марозамі абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі.

З 5 лютага пахаладае. Тэмпература паветра днём у Беларусі складзе ад мінус пяці да плюс аднаго градуса. Чакаецца галалёдзіца. Сіноптыкі абвесцілі жоўты ўзровень небяспекі.

У Мінску чакаецца пераменная воблачнасць, без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны ўмераны. Тэмпература паветра раніцай да сямі градусаў марозу, днём ад мінус аднаго да мінус трох, вечарам да чатырох са знакам мінус.

эж