Беларуская Служба

28-я Міжнародная кніжная выстава-кірмаш пачынаецца сёння ў Мінску

05.02.2020 12:30
Польскі стэнд на кніжным кірмашы падрыхтавалі сумесна Польскі інстытут у Мінску, Інстытут кнігі ў Кракаве і Пасольства Польшчы ў Беларусі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Billion Photos

28-я Міжнародная кніжная выстава-кірмаш пачынаецца сёння ў Мінску. На гэтай найбуйнейшай у Беларусі кніжнай выставе сярод розных краін традыцыйна пачэснае месца зоймуць кнігі з Польшчы.

Польскі стэнд на кніжным кірмашы падрыхтавалі сумесна Польскі інстытут у Мінску, Інстытут кнігі ў Кракаве і Пасольства Польшчы ў Беларусі. Пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі сказаў Польскаму радыё, што кожны беларускі чытач, які наведае польскі стэнд, знойдзе нешта для сябе. «Кніжны кірмаш у Мінску – вельмі важная падзея, якая прыцягвае шмат наведвальнікаў. Польскі стэнд заўсёды вельмі папулярны. Мы прадстаўляем там не толькі новыя польскія выданні, але і кнігі польскіх аўтараў, якія перакладзены на беларускую мову», – сказаў Міхальскі.

Падчас кніжнага кірмашу адбудзецца прэзентацыя падручніка па вывучэнні польскай мовы, дузе прадстаўлены пераклад на беларускую мову кнігі Сяргея Пясецкага «Палюбоўнік вялікай мядзведзіцы» і двухтомнага зборніка перакладаў выбраных твораў Збігнева Гэрбэрта.

У. Пац/нг