5 лютага Уладзімір Макей правёў перамовы з прэзідэнтам Балгарыі Руменам Радзевым. Яны не толькі абмеркавалі двухбаковыя адносіны краін, але пагаварылі і пра "бяспеку і стабільнасць нашага агульнага еўрапейскага кантынента", перадае Еўрарадыё.
Макей таксама сустрэўся са старшынёй Нацыянальнага сходу Балгарыі Цветай Караянчавай.
Гэта першы ў гісторыі афіцыйны візіт міністра замежных спраў Беларусі ў Балгарыю.
эж