Беларуская Служба

Беларусы вядуць перамовы з Казахстанам па нафце

06.02.2020 14:25
Дэлегацыя «Белнафтахіма» прыехала ў Казахстан для перамоў па пастаўках нафты.
 .
Сцяг Казахстана.Photo: OpenClipart-Vectors/pixabay.com/CC0 Public Domain

Дэлегацыя канцэрна «Белнафтахім» прыбыла ў Казахстан для правядзення прадметных перамоў па пастаўках нафты ў Беларусь, паведамляе «Наша ніва».

«Дэлегацыя пад кіраўніцтвам намесніка старшыні канцэрна «Белнафтахім» Андрэя Бунакова знаходзіцца ў Казахстане, вылецелі напярэдадні», — сказаў прадстаўнік прэс-службы «Белнафтахіма».

Таксама ўрад Беларусі ўпаўнаважыў першага віцэ-прэм'ера Андрэя Крутога падпісаць пагадненне па нафце з Казахстанам.

Беларусь вядзе з Казахстанам перамовы па імпарту нафты ва ўмовах адсутнасці кантрактаў з асноўнымі расійскімі пастаўшчыкамі.

яс