Беларуская Служба

Служыў як беларус, асудзілі як расіяніна, цяпер хочуць дэпартаваць

06.02.2020 15:40
Юрый Ікаўніекс прыехаў Беларусь пачатку 1990-х разам з бацькамі, цяпер яго сям’я і дзеці ў Беларусі.
Беларускі пашпартBy User: Ліцьвін - Own work, Public Domain, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=7725233

Над яшчэ адным грамадзянінам Расіі, які жыве ў Беларусі, навісла пагроза дэпартацыі.Юрый Ікаўніекс прыехаў Беларусь пачатку 1990-х разам з бацькамі, цяпер яго сям’я і дзеці ў Беларусі. 

Маці ў мяне расіянка, а бацька — беларус. Вучыўся ў беларускай школе, потым у вучэльні. А пасля забралі ў войска, - расказаў Юрый Ікаўніекс Еўрарадыё.

У 2004 годзе Ікаўніекса прызвалі на тэрміновую службу ў беларускае войска. Расійскі пашпарт у Клімавіцкім ваенкамаце нікога не збянтэжыў: “Запісалі беларусам, сказалі: ідзі служыць. Прысягу прымаў як беларус”. У 2020 годзе ўлады ўспомнілі пра яго расійскае грамадзянства і сталі пагражаць высылкай з краіны.

Тры гады таму расіянін трапіў у ДТЗ, за якое на пачатку 2019-га быў прысуджаны да года “хіміі”. Выйшаўшы з-за кратаў у студзені 2020-га, ён даведаўся, што яго від на жыхарства ануляваны.

Без ВНЖ Юрый не можа ўладкавацца на афіцыйную працу і нават зарэгістравацца ў цэнтры занятасці. Мужчына можа разлічваць на працу толькі ў прыватнікаў.

яс