У вайсковай частцы пад Мінскам з траўмай у шпіталь патрапіў вайсковец тэрміновай службы, - паведамляе Белсат. Яфрэйтар парушыў патрабаванні бяспекі, паведамляе прэсавая служба Міністэрства абароны.
Старшы слесар рамонтнага ўзводу атрымаў тупую траўму жывата падчас вайсковых заняткаў. Ваеннаслужачаму аказалі экстраную медычную дапамогу, цяпер яго стан стабільны. Адзначаецца, што яфрэйтар знаходзіцца ў свядомасці.
яс