Міністэрствы ўнутраных справаў Беларусі і Расті плануюць завяршыць фармаванне супольнага спісу неўязных грамадзянаў, а таксама стварыць супольны спіс невыязных, перадае тэлеканала Белсат.
Па выніках паседжання 7 лютага ў Віцебску міжведамаснай працоўнай групы, было заяўлена, што да 1 сакавіка збіраюцца сфармаваць агульны спіс неўязных грамадзянаў. Таксама дамоўлена падрыхтаваць пагадненне, якое будзе рэгламентаваць пытанні абмену інфармацыі ў галіне міграцыі ў дачыненні да ўласных грамадзянаў, заявіў начальнік Дэпартаменту грамадзянства і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун.
У сувязі з чэмпіянатам свету па хакеі ў 2021 годзе ў Мінску і матчамі чэмпіянату Еўропы па футболе 2020 года ў Санкт-Пецярбургу бакі абмеркавалі магчымасць заключыць пагадненне, якое дазволіць грамадзянам трэціх краін ажыццяўляць транзіт праз тэрыторыю Расіі і Беларусі для ўдзелу ў міжнародных спартовых імпрэзах.
Апроч гэтага бліжэйшы час можа быць зацверджаны праект канцэпцыі міграцыйнай палітыкі Саюзнай дзяржавы.
Пагадненне дазволіць замежным грамадзянам, з якімі ў дзвюх краін супадаюць агульны рэжым знаходжання, перасякаць унутраную мяжу Беларусі ды Расіі чыгуначным і аўтамабільным транспартам.
эж