Беларуская Служба

У Беларусь едзе місія МВФ

07.02.2020 12:40
У 2009 годзе Беларусь атрымала крэдытную дапамогу МВФ — 3,5 млрд долараў.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Kristi Blokhin / Shutterstock.com

Місія Міжнароднага валютнага фонду будзе працаваць у Беларусі  з 19 да 30 сакавіка, яна планавая, паведамляе Еўрарадыё.

Група супрацоўнікаў МВФ будзе знаёміцца з эканамічнай і фінансавай інфармацыяй, абмяркоўваць ва ўладных структурах магчымыя змены ў эканоміцы, а таксама эканамічную палітыку.

У 2009 годзе Беларусь атрымала крэдытную дапамогу МВФ — 3,5 млрд долараў.

Вясной 2019-га тагачасны міністр эканомікі Дзмітрый Крутой пабачыў новы паварот у кантактах Беларусі з МВФ. Працяглы час краіна спрабавала атрымаць крэдыт, але ў фондзе ставілі ўмовы: павышэнне жыллёва-камунальных тарыфаў і прыватызацыя дзяржаўных прадпрыемстваў. Аднак Крутой тады заявіў, што пытанні ўжо "не абмяркоўваюцца і не будуць прымяняцца".

У летась у кастрычніку-лістападзе ў Беларусі працавала місія МВФ, якая таксама знаёмілася з сітуацыяй у эканоміцы.

эж