Беларуская Служба

У Сочы праходзяць перамовы прэзідэнтаў Расіі і Беларусі

07.02.2020 13:58
Сённяшняе спатканне Лукашэнка назваў «момантам ісціны». 
Уладзімір Пуцін PAP/EPA/ALEXEY NIKOLSKY / SPUTNIK / KREMLIN POOL

Самалёт з дэлегацыяй урада Расіі, які ляцеў у Сочы для ўдзелу ў перамовах Лукашэнкі і Пуціна, не змог прызямліцца ў аэрапорце прызначэння. Урадавы Іл-96, які вылецеў з маскоўскага аэрапорту «Унукава», не змог сесці ў Сочы з-за ўмоў надвор'я. Ён прызямліўся ў Мінеральных Водах Самая кароткая адлегласць паміж Сочы і Мінеральных Водамі, калі ехаць па аўтамабільных дарогах, складае 550 км.

Прэзідэнты распачалі сустрэчу ў вузкім складзе. Аляксандр Лукашэнка прыляцеў у Сочы вечарам 6 лютага.

Папярэдняя сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна адбылася пад канец снежня. Сённяшняе спатканне Лукашэнка назваў «момантам ісціны». Нагадаем, перамовы паміж бакамі не вырашалі двух пытанняў – падаткаў і паставак нафты.

Партал РБК піша, што прэзідэнт Пуцін будзе патрабаваць ад Лукашэнкі прыспяшэння інтэграцыйных перамоваў. Па словах крыніцы, вырашэнне пытання з пастаўкамі расійскай нафты будзе жорстка ўвязвацца з патрабаваннямі па рэалізацыі плана інтэграцыі. У яго ўваходзіць стварэнне наднацыянальных органаў улады, адзінай валюты і адзінага эмісійнага цэнтра.

Іншая крыніца паведаміла, што Расія адмовіцца пастаўляць нафту са зніжкай, калі прэзідэнт Беларусі не дасць цвёрдых гарантый па паглыбленай інтэграцыі.

ав