Беларуская Служба

Старшыню Партыі БНФ затрымалі на беларуска-ўкраінскай мяжы

09.02.2020 10:12
У машыне знаходзіліся старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, сябра Сойму Партыі БНФ Ігар Лялькоў і два актывісты руху салідарнасці «Разам».
Ryhor Kastusiou
Ryhor KastusiouPolskieRadio.pl

Машыну з беларускай дэлегацыяй на канферэнцыю «Гібрыдная вайна РФ супраць Беларусі» у Кіеве, якая вярталася ў Беларусь 8 лютага, беларускія памежнікі і мытнікі пратрымалі на памежным пераходзе «Новая Гута» больш чым чатыры гадзіны, паведамляе Радыё Свабода.

У машыне знаходзіліся старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, сябра Сойму Партыі БНФ Ігар Лялькоў і два актывісты руху салідарнасці «Разам».

«Сёння мы яшчэ былі запрошаныя ўкраінскім бокам на «Бандэраўскія чытанні«», – сказаў Рыгор Кастусёў па тэлефоне. – Украінскую мяжу мы перайшлі без пытанняў, а на беларускім баку ў нас знайшлі праграмкі гэтых мерапрыемстваў і ня могуць разабрацца, што з намі зрабіць. Нават у прыбіральню вадзілі пад канвоем».

Мытнікі сказалі Рыгору Кастусёву, што матэрыялы канферэнцый і чытанняў, якія яны знайшлі ў машыне, «паслалі на экспертызу ў Гомель».

эж